Чароўная краіна дзяцінства

01.06.2016
Першага чэрвеня ў мікрараёне “Гарынь” сапраўднае свята для дзяцей-сірот; дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; дзяцей-інвалідаў і ўсіх тых, хто родам з дзяцінства арганізавалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Столінскага раёна і грамадскія арганізацыі да Дня абароны дзяцей.

Святочную праграму адкрыла танцавальная кампазіцыя “Краски танца”. Вядучыя пазнаёмілі гасцей з гісторыяй узнікнення свята, а  маленькія аратары звярнуліся да дарослых з просьбай паважаць законныя правы кожнага дзіцяці.

Павіншаваў  з Днём абароны дзяцей  прысутных старшыня Рэчыцкага сельскага выканаўчага камітэта  Ігар Мікалаевіч Курган, а пракурор Столінскага раёна Дзмітрый Сяргеевіч Пазняк выказаў падзяку дырэктару сацыяльна-педагагічнага  цэнтра Але Яўгенаўне Цымбалюк за мэтанакіраваную і выніковую дзейнасць па абароне дзяцінства і, у прыватнасці, тых дзетак, якія воляй лёсу апынуліся ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, а таксама за цеснае  супрацоўніцтва. Ён прывітаў усіх віноўнікаў свята і адрасаваў выхаванцам цэнтра салодкія падарункі. 

Навучэнцы фізкультурна-спартыўнага клуба традыцыйнага і спартыўнага каратэ “КИАЙ” падрыхтавалі да свята цікавую  праграму  і падарункі для выхаванцаў цэнтра.  Кіраўнік  клуба (Захаревич Станислав Александрович)  выказаў свае віншаванні на адрас дзяцей,  запрасіў выхаванцаў цэнтра на заняткі катарэ, а таксама аказаў матэрыяльную дапамогу ўстанове.

Выказалі свае віншаванні і намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячорка Сяргей Юр’евіч і старшы інспектар ДПС ДАІ Кавальскі Віталь Іванавіч.

Дырэктар сацыяльна-педагагічнага  цэнтра Ала Цымбалюк падзякавала ўсім, хто наведаў мерапрыемства і знайшоў час, каб павіншаваць дзетак са святам, а рабяты сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў знак падзякі падарылі гасцям мяккія цацкі.

Ала Яўгенаўна запрасіла ўсіх прыняць удзел у святочным мерапрыемстве: паглядзець канцэртную праграму,  выстаўкі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, (центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации) і Рэчыцкай пасялковай бібліятэкі, прыняць ўдзел у акцыях (СПЦ Столинского района “Формы семейного устройства детей-сирот, детей, оставшихся без попечения родителей”, “Правовая помощь ребенку”, РАНС “Лето без дыма и огня”  і РАУС “Безопасное детство”,(ТЦСОН “Залог счастливой семьи”) паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне, атрымаць кансультацыі сацыяльна-педагагічнага цэнтра наконт апякунскіх, прыёмных сем’яў, усынаўлення і патранатнага выхавання,  а дзеці маглі звярнуцца за юрыдычнай дапамогай.

(Развлекательную программу подготовили Речицкий ГДК)У канцэртнай праграме прынялі ўдзел (школа искусств р.п. Речица (директор А.Л. Велесницкий) и ансамбль танца “Карамель”, руководитель Е.В.Козеня)Аліна Мельнік, Дар’я Гаменюк, Міраслава Багацька, Андрэйкавец Марыя, удзельнікі ансамбля танца “Карамель” і выхаванцы Рэчыцкай школы мастаўтваў і інш. Маша, Клёпа, кот Матроскін і яго сябра Шарык, клоўны і іншыя казачныя героі весялілі дзяцей і дарослых, праводзілі з імі эстафеты, віктарыны і  рухомыя гульні (неповторимые Зоя Николавна Пашкевич, Валентина Кузьминична Полховская, Елена Ивановна Рожко).  (Звукорежисер- Яцута игорь Иванович)

(Ведущие программы воспитатели СПЦ Столинского района Никитчик С.В, Галабурда И.М. и дти, которые занимаются в Речицком ГДК)

На свяце была арганізавана гульнявая пляцоўка, працавалі гандлёвыя рады. Рабяты з сацыяльна-педагагічнага цэнтра і Ала Яўгенаўна павіншавалі ўсіх дзетак са святам і на памяць падарылі мяккія цацкі (всем детям, пришедшим на праздник), бо свет дзяцінства – гэта не толькі песні і казкі, гульні і ўсмешкі, а ў першую чаргу  - гэта свет любові і дабрыні, чалавечнасці і клопату, міласэрнасці. Абараняйце і паважайце дзяцей, бо з імі –  будучыня ўсёй Зямлі!

(СПЦ Столинского района благодарит всех, кто помог организовать праздник в р.п.Речица. Особая признательность спонсору праздника Гайдук Екатерине.)

Людміла КАСПЯРОВІЧ